5 траўня 2024, Нядзеля, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна просіць ЕЗ прызнаць ДНР і ЛНР тэрарыстычнымі арганізацыямі

10
Украіна просіць ЕЗ прызнаць ДНР і ЛНР тэрарыстычнымі арганізацыямі

Вярхоўная Рада просіць органы ЕЗ прызнаць сепаратысцкія «рэспублікі» Данбаса тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Народныя дэпутаты падтрымалі праект пастановы №1736. У ім гаворыцца пра зварот Вярхоўнай Рады Украіны да Еўрапейскага парламенту, парламенту Рады Еўропы і іншых парламентаў што да масавага расстрэлу людзей пад Валнавахай. За адпаведную пастанову прагаласавалі 241 нардэпаў з 226 мінімальна неабходных, піша «РБК-Україна».

У гэтым звароце Рада просіць парламенты свету:

- Працягваць палітыку санкцый супраць Расеі як краіны агрэсара,

- Уключыць ДНР і ЛНР у спіс тэрарыстычных арганізацыі,

- Працягваць палітыку непрызнання анэксіі Крыму,

- Працягнуць сумесна супрацьстаяць расейскай прапагандзе

Нагадаем, 13 студзеня 2015 баевікі абстралялі ўкраінскі блокпост пад Валнавахай, дзе ў гэты час знаходзіўся пасажырскі аўтобус. У выніку абстрэлу загінулі 11 чалавек і 17 пацярпелі. Пазней у лякарні памёр яшчэ адзін чалавек.

Пракуратура кваліфікавала абстрэл маршруткі пад Валнавахай як тэрарыстычны акт і распачала крымінальную вытворчасць.

Як заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, Еўрапейскі парламент 15 студзеня прызаве кіраўніцтва Еўрапейскага звязу ўключыць так званыя «Данецкую народную рэспубліку» і «Луганскую народную рэспубліку» ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках