5 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У вас у Менску так жа дрэнна, як і ў нас?»

36
«У вас у Менску так жа дрэнна, як і ў нас?»

Жыхары рэгіёнаў у разгубленасці ад апошніх узрушэнняў у беларускай эканоміцы.

Жыхарка Ліды, якая пажадала застацца неназванай, даслала на пошту «Салідарнасці» наступны ліст.

«Кошты сталі расці на вачах. У нядзелю кошты ў крамах былі адны, учора зайшлі - іншыя. Былі ў «Еўраопце». Некаторыя прадукты выраслі ў кошце ў сярэднім на 3 тысячы рублёў. Падаражэлі алей, рыс, грэчка.

І няма выбару, як раней. Ёсць толькі адзін від грэчкі (раней было пяць). У звычайных крамах ляжыць два-тры віды варанай каўбасы, а астатні прылавак пусты. У вас, у Менску, таксама дрэнна, як і ў нас?

Муж працуе будаўніком. Яшчэ пару месяцаў таму атрымліваў у раёне 10 мільёнаў. Зарплата за снежань - 3 мільёны! Пры тым, што працаваў па выхадных! Ды я столькі атрымліваю ў выглядзе дапамогі на дзіця. Гэта ж смешна. Калі будаўнікі столькі атрымлівалі?!

У нас двое дзяцей. На дачку атрымліваю дапамогу, а старэйшага ў садок не аддала, інакш прыйдзецца за харчаванне, фізкультуру і спевы выплачваць па 600 тысяч у месяц. Лепш я дома яго развіццём пакуль буду займацца, чым такія грошы аддаваць.

Прэзідэнт кажа: давайце нараджайце, мы пра вас паклапоцімся. Ну нарадзілі мы дваіх, дзе дапамога? Кватэру здымаем, сваё жыллё пабудаваць не можам. Банк дае крэдыт пад 60%. А без крэдыту - паспрабуй купі кватэру.

Валюты ў банках, дарэчы, як не было, так і няма», - напісала жанчына.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках