5 траўня 2024, Нядзеля, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы хіт: як асёл «выкраў» дагестанскага даішніка (Відэа)

4

Ролік з дагестанскім паліцыянтам, які асядлаў осліка, набірае імклівую папулярнасць у інтэрнэце.

У ім паказана, як супрацоўнікі МУС, што дзяжурылі на пасту ў адным з горных раёнаў рэспублікі, ад нуды наважылі зладзіць фотасесію з ослікам. Аднак жывёле гэта ідэя прыйшлася не па душы, і свавольны асёл панёс прадстаўніка праваахоўных органаў у невядомым кірунку, піша dni.ru.

Амаль паўмільёна карыстальнікаў інтэрнэту паглядзелі выкладзены на YouTube відэаролік, на якім асёл у літаральным сэнсе выкрадае інспектара ДІБДР на ўскраіне Махачкалы. Адзін з супрацоўнікаў МУС сеў верхам на жывёліну, каб папазіраваць перад відэакамерай. Яго калегі паспелі толькі вымавіць фразу: "Гэта наш...", як асёл імкліва рвануў з месца. Ледзь не ўрэзаўшыся ў сцяну, жывёла з дарожным паліцыянтам на спіне схавалася за вуглом будынка пад смех калегаў.

Ролік стаў хітом Рунэту, але такая папулярнасць не спадабалася кіраўніцтву сілавога ведамства. "Паводле гэтага факта праводзіцца праверка, з вынікаў якой да герояў роліка, калі яны служаць у праваахоўных органах Дагестана, будуць прынятыя адпаведныя дысцыплінарныя меры", - цытуе прэс-службу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Дагестан "Расейская газета".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках