5 траўня 2024, Нядзеля, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ вылучыў Беларусі грошы на «мясцовыя органы ўлады»

44
ЕЗ вылучыў Беларусі грошы на «мясцовыя органы ўлады»

На рэалізацыю ў Беларусі праектаў у рамках праграмы «Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады» ЕЗ вылучае 8 млн еўра.

Пра гэта паведаміла кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора 14 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Яна адзначыла, што агулам праграма, якая дзейнічае ў 66 краінах, разлічана на перыяд з 2014 да 2020 гады. Яе агульны бюджэт складае 1,9 млрд еўра.

«ЕЗ мяркуе, што неабходна падтрымліваць мясцовае кіраванне і грамадзянскую супольнасць, - сказала яна. - У рамках гэтай праграмы з 2014 да 2017 года будуць асвоены 8 млн еўра. Адбор заявак на праекты будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Мы шукаем праекты, якія будуць садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці і ўдзелу мясцовых органаў улады ў працэсах кіравання і развіцця».

З яе слоў, прыярытэтнай тэмай на 2015 год будуць пытанні абароны навакольнага асяроддзя і энэргетыкі, а на 2016 год - рэгіянальнае развіццё.

Адказваючы на пытанне, як будуць ацэньвацца заяўкі на праекты, Мора адзначыла: «На маю думку, удалыя праекты - гэта тыя, якія прыносяць карысць, ахопліваюць як мага больш людзей і маюць доўгатэрміновы эфект. Але ацэнка праектаў - гэта прэрагатыва ацэначнай камісіі. Але ёсць мноства крытэраў пры ацэнцы праектаў. Напісаць добры праект зусім не проста».

Мора таксама адзначыла, што ў папярэднія чатыры гады на рэалізацыю аналагічнай праграмы ў Беларусі было выдзелена 4 млн еўра.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках