5 траўня 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Крызіс ва Украіне патрабуе салідарных дзеянняў ЕЗ

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Крызіс ва Украіне патрабуе салідарных дзеянняў ЕЗ

Захад павінен выступаць з адзінай пазіцыяй у дачыненні да агрэсіі РФ.

Сайт польскага еўрапарламентарыя Яцэка Сарыюша-Вольскага інфармуе пра найноўшы праект рэзалюцыі наконт сітуацыі ва Украіне, які цяпер з'яўляецца прадметам абмеркаванняў еўрапейскіх палітыкаў.

Праект заклікае да адзінства краін Еўрапейскага звязу. У ім гаворыцца таксама аб патрэбнасці стварэння новай стратэгіі бяспекі супольнасці ў кантэксце імперыялістычных і агрэсіўных дзеянняў Расеі на ўсходзе Украіны і інфармацыйнай вайны. Канчатковы тэкст дакумента пакуль застаецца прадметам перамоваў прадстаўнікоў палітычных груп Еўрапарламента. Яцэк Сарыюш-Вольскі з'яўляецца аўтарам і галоўным перамоўнікам ад імя групы Еўрапейскай народнай партыі. Галасаванне адбудзецца ў чацвер, 15 студзеня.

- Развязанне ўкраінскага крызісу патрабуе дэтэрмінацыі і салідарных дзеянняў ЕЗ і Украіны, а таксама захоўвання Расеяй правоў суседзяў і міжнароднага права - падкрэслівае Яцэк Сарыюш-Вольскі. - З расейскім тэрарызмам на тэрыторыі Украіны трэба змагацца гэтак жа паслядоўна, як мы змагаемся з кожным іншым тэрарызмам, напрыклад, з радыкальным ісламізмам».

Еўрадэпутаты падкрэсліваюць неабходнасць захавання цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да Расеі, у тым ліку - працяг і, магчыма, узмацненне санкцый, калі патрабаванні менскай дамовы не будуць выкананыя. Усе паказваюць таксама на меры, якія трэба прыняць у сферы фінансавай і гуманітарнай дапамогі для Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках