5 траўня 2024, Нядзеля, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Шаўцоў назваў склад нацыянальнай каманды на ЧС у гандболе

1
Юрый Шаўцоў назваў склад нацыянальнай каманды на ЧС у гандболе

Мужчынская нацыянальная каманда Беларусі адпраўляецца сёння ў сталіцу Катара Доху.

16 студзеня матчам супраць каманды Гішпаніі яна пачне выступленне на чэмпіянаце свету. У складзе беларускай дэлегацыі 17 гульцоў, піша «Прессбол».

Брамнікі - Іван Мацкевіч (1991, СКА), Віталь Чарапенька (1984, БГК ім. Мяшкова); левыя крайнія - Іван Броўка (1980, СКА), Аляксандр Цітоў (1986, без клуба); правыя крайнія - Максім Баранаў (1988), Дзяніс Рутэнка (1986) (абодва - БГК ім. Мяшкова); лінейныя - Максім Бабічаў (1986), Вячаслаў Шумак (1988) (абодва - БГК ім. Мяшкова), Міхаіл Нежура (1980, Гомель); левыя паўсярэднія - Дзмітрый Камышык (1990, БГК ім. Мяшкова), Сяргей Рутэнка (1981, Барселона, Гішпанія), Дзмітрый Чыстабаеў (1986, Пермскія Мядзведзі, Расея); правыя паўсярэднія - Алег Астрашапкін (1992), Сяргей Шыловіч (1986) (абодва - БГК ім. Мяшкова), Кірыл Князеў (1990, СКА); разыгрываючыя - Дзмітрый Нікуленкаў (1984, БГК ім. Мяшкова), Барыс Пухоўскі (1987, Чурго, Вугоршчына).

Напярэдадні першага матчу трэнерскі штаб пакіне ў афіцыйнай заяўцы 16 гандбалістаў, але будзе мець права на дзве замены ў гэтым спісе па ходу турніру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках