5 траўня 2024, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народны фронт» Яцэнюка ініцыюе скасаванне замірэння ў Данбасе

5
«Народны фронт» Яцэнюка ініцыюе скасаванне замірэння ў Данбасе

Адпаведную прапанову дэпутаты фракцыі перадалі прэзідэнту Пятру Парашэнку.

У фракцыі «Народны фронт» выступаюць з прапановай скасаваць рэжым замірэння на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Як паведаміў агенцтву нардэп Раман Застаўны, адпаведную прапанову перадалі прэзідэнту Пятру Парашэнку.

«Трэба займаць прынцыпова іншую пазіцыю. Такую, якой заслугоўваюць нашы ворагі. Гэта не толькі мая пазіцыя, але і большасці фракцыі», - падкрэсліў дэпутат.

Застаўны таксама мяркуе, што неабходна правесці закрытае пасяджэнне парламента для абмеркавання гэтага пытання.

Паводле звестак штаба АТА, сітуацыя ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі напружаная, у той жа час паменшылася колькасць абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў з боку баевікоў.

За мінулыя суткі ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі загінуў адзін вайсковец, яшчэ 17 атрымалі раненні. Сітуацыя ў Данецкам аэрапорце і паблізу яго застаецца напружанай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках