5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская турфірма падманула кліента на $1700?

38
Менская турфірма падманула кліента на $1700?

Рэдакцыя тры дні дамагалася афіцыйнага каментара, але безвынікова.

Пра тое, што менская турыстычная фірма «Паўднёвы край» выявілася нячыстай на руку, паведаміў чытач charter97.org Антон. Ён хацеў звазіць у Індыю сваю дзяўчыну, якая стала з прыходам зімы моцна хварэць, але сутыкнуўся з непрыемнасцямі. Фірма, якой ён даверыў 1700 даляраў, грошы ў яго, з ягоных слоў, папросту скрала, ды яшчэ і прыстрашыла судом у выпадку агалоскі ў прэсе. У панядзелак Антон з дзяўчынай павінны былі паляцець на адпачынак, а замест гэтага яго чакае суд.

«Я просты рабочы чалавек. Ніколі нідзе не быў, бо не было грошай на паездкі. У траўні 2014 пазнаёміўся з дзяўчынай. Мы вельмі любім адзін аднаго. Калі прыйшла зіма яна стала вельмі хварэць. Я захацеў пагрэць яе на сонцы. Улез у пазыкі пад працэнты - і наважыў звазіць яе ў Індыю, у штат Гоа.

Я абраў кампанію «Паўднёвы край». Звязаўся з іх мэнэджарам у рэквізітах, пазначаных на іх сайце. Гэты мэнэджар прадставіўся Канстанцінам. Ён узяў у мяне $1700 гатоўкай у іх офісе пры маёй дзяўчыне і пры іншых супрацоўніках кампаніі. Пасля чаго ён абяцаў звязацца з намі, каб узяць у нас пашпарты для віз.

Ён так і не выйшаў на сувязь. Пазней яны мне некалькі разоў тэлефанавалі і запэўнівалі мяне, што ўсё нармальна і ўсё атрымліваецца. А калі мы прыйшлі ў пятніцу аддаваць пашпарты (вылятаць мы павінны былі ў гэты панядзелак 12 студзеня) яны сказалі, што іх мэнэджар збег з усімі грашыма і яны нам вяртаць нічога не будуць, бо ў нас няма чэка. Цяпер я ў пазыках пад працэнты і нікуды не еду. Замест гэтага вымушаны судзіцца. Іх дырэктар сказаў, што падасць на мяне ў суд, калі я гэта распавяду СМІ. Але гэта ж праўда. Значыць, я не павінен баяцца», - распавёў ён.

Журналіст charter97.org тры дні спрабаваў наладзіць дыялог з турфірмай, але зрабіць гэтага так і не ўдалося. Спачатку каментаваць адмаўляліся і казалі, што наогул не ў курсе, затым удалося пагутарыць з мэнэджарам з аддзела продажаў Паўлам. Ён вельмі ветліва паабяцаў, што абавязкова разбярэцца ў сітуацыі. Пасля чаго сказаў, што дырэктар пажадаў звязацца з намі асабіста, тэлефон свой даваць забараніў, таму папрасіў тэлефон нашай рэдакцыі. Мы пайшлі насустрач, але на наступны дзень званка так і не было. Сёння мы зноў спрабавалі пагутарыць хоць з кім-небудзь з фірмы, а ў выніку Павел быў увесь дзень «заняты»: то ў яго быў кліент, то нарада.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках