5 траўня 2024, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA не знайшло прыкмет уцечкі аміяку на МКС

2
NASA не знайшло прыкмет уцечкі аміяку на МКС

Амерыканскія астранаўты па-ранейшаму знаходзяцца ў расейскім сегменце МКС у мэтах бяспекі.

Спецыялісты, пры правядзенні аналізу становішча ў амерыканскім сегменце Міжнароднай касмічнай станцыі, не знайшлі прыкмет уцечкі аміяку. Спецыялісты прадаўжаюць высвятленне прычын спрацоўвання аварыйнага датчыка, паведамляе РБК.

На МКС не знайшлі прыкмет уцечкі аміяку. Як паведамляецца ў твітэры NASA, да гэтай высновы прыйшлі спецыялісты арганізацыі, якія вывучаюць прычыны спрацоўвання аварыйнага датчыка.

Дыспетчары Цэнтра кіравання палётаў у Х'юстане праінфармавалі экіпаж МКС, што прычынай трывогі, магчыма, стаў дэфект аварыйнага датчыка або збой камп'ютэрных сістэм.

У паведамленні NASA адзначаецца, што сігнал трывогі паступіў з амерыканскага сегмента МКС недзе ў 04:00 часу ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (12:00). Дыспетчары зафіксавалі рост ціску ў контуры астуджэння, а затым ягонае павелічэнне ў памяшканні, што паводле песімістычнага сцэнару сведчыла аб уцечцы аміяку.

У якасці меры засцярогі астранаўтам было загадана схавацца ў расейскім сегменце станцыі, пакуль адбываецца ацэнка сітуацыі. Усё неасноўнае абсталяванне ў амерыканскім сегменце МКС было абясточанае, гаворыцца ў паведамленні NASA.

Астранаўты застануцца ў расейскім сегменце станцыі да канчатковага высвятлення сітуацыі. Паводле звестак дырэктара праграм пілатуемых касмічных палётаў NASA ў Расеі Шона Фулера, астранаўты пераначуюць у расейскім сегменце. Яны вернуцца назад да поўдня 15 студзеня, калі ўсе кантрольныя вынікі будуць у норме, павеадмляе ТАСС.

На борце МКС знаходзяцца ўдзельнікі 42-й і 43-й экспедыцый: амерыканцы Бары Уілмар і Тэры Вёрст, расейцы Аляксандр Самакуцяеў, Алена Сярова і Антон Шкаплераў, а таксама Саманта Крыстафарэцці з Італіі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках