5 траўня 2024, Нядзеля, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя павялічыць даўжыню плота на мяжы з Турцыяй

Балгарыя павялічыць даўжыню плота на мяжы з Турцыяй

Улады Балгарыі маюць намер павялічыць на 130 км працягласць агароджы з калючага дроту на мяжы з Турцыяй.

Такім чынам улады краіны плануюць перашкодзіць пранікненню бежанцаў, галоўным чынам з Сірыі ў краіны ЕЗ, паведамляе BBC са спасылкай на Reuters.

У мінулым годзе Балгарыя закрыла плотам 33 з 240 км мяжы з Турцыяй.

Аб планах будаўніцтва новага адрэзка агароджы, вышыня якой складае тры метры, коштам 90 млн. леваў (54 млн. даляраў) абвясціў прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў.

"Ахоўнае збудаванне знізіць ціск праблемы бежанцаў на Балгарыю ў сем разоў", - заявіў Барысаў у парламенце.

Вярхоўны камісарыят ААН і праваабарончыя арганізацыі падверглі крытыцы рашэнне Сафіі. Яны сцвярджаюць, што такая мера прымусіць бежанцаў карыстацца больш небяспечным марскім шляхам.

Больш за 18 тысяч уцекачоў уехалі ў Балгарыю за апошнія два гады. Памежныя ўлады зафіксавалі больш за 38 тысяч спроб перасекчы мяжу.

Чакаецца, што з надыходам вясны колькасць такіх спроб павялічыцца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках