5 траўня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явяцца начныя маршруткі

8
У Менску з'явяцца начныя маршруткі

З 20 студзеня ў Менску з'явяцца новыя экспрэсныя аўтобусныя маршруты (маршрутныя таксі), якія будуць працаваць у начны час.

Маршруткі звяжуць вакзал з Малінаўкай і Шабанамі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на дзяржаўную ўстанову «Сталічны транспарт і сувязь».

Мікрааўтобусы маршруту №803-ТК Вакзал - ДС «Шабаны» будуць адпраўляцца ад прыпыначнага пункта «Вакзал» на вул. Бабруйскай ў 1:15, 2:15, 3:15, 04:15, 05:15 і паедуць у прамым напрамку па вул. Ульянаўскай, Свярдлова, пр. Партызанскім, вул. Сяліцкага, Бачылы; у зваротным напрамку - па вул. Бачыла, Сяліцкага, пр. Партызанскім, вул. Свярдлова, пл. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.

Аўтамабілі, якія працуюць на маршруце № 874-ТК Вакзал - ДС «Малінаўка-4», будуць адпраўляцца ад прыпыначнага пункта «Вакзал» на вул. Бабруйскай ў 1:11, 02:11, 03:11, 04:11, 05:11 і паедуць у абодвух напрамках па вул. Бабруйскай, К. Цэткін, пр. Дзяржынскага, вул. Алібегава, пр. Газеты «Праўда», Любімава, Дзяржынскага, вул. Ясеніна, Рафіева, Слабадской.

На кожным з гэтых маршрутаў будзе працаваць па аднаму аўтамабілю Mercedes Sprinter. Кошт праезду ў начной маршрутцы складзе 30 000 рублёў.

Пасажырам, якія выкажуць жаданне даехаць на гэтых маршрутках у цэнтр горада з Малінаўкі або Шабаноў, транспартнікі рэкамендуюць падысці на канчцавыя пункты трохі загадзя: Прыкладны час рэйса ў адзін бок ноччу - недзе 25 хвілін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках