5 траўня 2024, Нядзеля, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Расея перакідае войскі да фінскай мяжы

13

Расея перадыслакавала вайскоўцаў на закінутую савецкую базу ў сяле Алакурці на паўднёвым захадзе Мурманскай вобласці.

Вайскоўцы аднаўляюць закінутую савецкую базу за 60 кіламетраў ад бліжэйшага фінскага горада, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на польскую Gazeta Wyborcza.

Сяло калісьці ўваходзіла ў склад Фінляндыі, але пасля Савецка-фінскай вайны ў 1940 годзе стала тэрыторыяй СССР, а пасля і Расеі. З 2009 года вайсковая база тут была амаль закінутая. У сяле жылі толькі грамадзянскія і невялікая колькасць памежнікаў. Зараз жа Крэмль вырашыў аднавіць базу ў Алакурці, ад якой да бліжэйшага фінскага горада Сала расейскім салдатам дастаткова пераадолець 60 кіламетраў.

Выданне паведамляе, што на базу ў Алакурці прыбылі 800 салдат, якія ўзяліся аднаўляць казармы. Калі яны скончаць, тут можна будзе размясціць да 3 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Верагодна перадыслакацыя войскаў да межаў Фінляндыі абумоўленая абвастрэннем спрэчкі паміж Расеяй, Даніяй, Канадай і ЗША праз залежы нафты і газу ў Арктыцы.

Раней выданне Frankfurter Allgemeine пісала, што Расея захоплівае Арктыку з дапамогай войска і РПЦ. Эксперты прагназуюць, што Расея спрабуе запалохаць іншыя краіны дэманстрацыяй свайго вайсковага патэнцыялу ў Арктыцы. Раней выданне Le Monde пісала, што Расея адправіць войскі ў Арктыку.

Фота: arms-expo.ru

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках