5 траўня 2024, Нядзеля, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі аб'яўлены конкурс сачыненняў «Ганаровае імя - «ватнік»

37
У Расеі аб'яўлены конкурс сачыненняў «Ганаровае імя - «ватнік»

Алтайскі дзяржаўны універсітэт аб'явіў конкурс сачыненняў сярод школьнікаў і студэнтаў.

Удзельнікам прапануецца прадставіць працы, у тым ліку, на тэму «Ганаровае імя -«ватнік», гаворыцца ў паведамленні Галоўнага ўпраўлення адукацыі і маладзёжнай палітыкі Алтайскага краю, паведамляе РБК.

Арганізатары праводзяць конкурс навуковых, навукова-публіцыстычных і творчых работ, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны. У ім могуць прыняць удзел студэнты ВНУ і навучэнцы ўстаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі, маладыя карэспандэнты школьных, дзіцячых і моладзевых СМІ.

Арганізатары абяцаюць пераможцам вочнага тура (публічная прэзентацыя работ) - выпускнікам адзінаццатых класаў - дадатковыя балы на ўступным творчым выпрабаванні.

>Слова «ватнік»

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках