4 траўня 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Клічко хоча правесці бой з Шэнанам Брыгсам

3
Уладзімір Клічко хоча правесці бой з Шэнанам Брыгсам

Чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко не выключыў, што ягоны наступны паядынак можа прайсці супраць амерыканскага скандаліста Шэнана Брыгса.

Пра гэта паведамляе сайт афіцыйнага Фан-клуба братоў Клічко.

«Думаю, што заўзятары хочуць убачыць мой бой з Брыгсам. Я абавязкова хачу правесці гэты бой», - заявіў Уладзімір у эфіры тэлеканала RTL.

Скандальна вядомы Шэнан Брыгс неаднаразова правакаваў Уладзіміра Клічко сваімі выхадкамі. Ён урываўся ў залю, дзе праходзілі трэніроўкі Клічко, перашкаджаў украінцу абедаць у рэстаране, зрываў ягоныя прэс-канферэнцыі... А самай гучнай выхадкай амерыканца стаў інцыдэнт, які адбыўся ў кастрычніку летась ў Фларыдзе. Падчас трэніроўкі ўкраінца на вадзе, калі Клічко плыў на дошцы, Брыгс з'явіўся на катэры са сваім памочнікам, і, стварыўшы вакол Клічко моцныя хвалі, перакуліўшы яго з дошкі ў ваду. Пры гэтым амерыканец крычаў: «Я чакаю цябе на рынгу». Украінскі баксёр, апынуўшыся ў вадзе, адказаў фразай: «Ты перасёк мяжу».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках