4 траўня 2024, Субота, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Мэла выйшлі ў паўфінал турніру ў Оклендзе

1
Мірны і Мэла выйшлі ў паўфінал турніру ў Оклендзе

Максім Мірны ў пары з Марсела Мэла выйшаў у 1/2 фіналу турніру Heineken Open у новазеландскім Оклендзе.

У 1/4 фіналу беларус і бразілец нанеслі паражэнне дуэту Андрэ Бегеман (Нямеччына)/Робін Хасэ (Галандыя) - 7:6 (11:9), 7:5, паведамляе «Прессбол».

12 студзеня Максім Мірны ў пары з Марсела Мэла выйшаў у 1/4 фіналу турніру. У 1/16 фіналу беларус і бразілец нанеслі паражэнне пары Фін Цёрну/Уэслі Уайтхауз (Новая Зеландыя) 6:7 7:5 10:7.

Heineken Open - мужчынскі прафесійны тэнісны турнір, які праводзіцца ў Оклендзе, Новая Зеландыя, на адкрытых кортах з цвёрдым пакрыццём у пачатку тэніснага сезону. З 2009 года турнір належыць да катэгорыі АТР 250, ягоны прызавы фонд перавышае 455 000 даляраў ЗША, а ягоная асноўная сетка разлічаная на 32 ўдзельнікі ў адзіночным разрадзе і 16 пар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках