4 траўня 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Гэта наша Расея, мы найцяснейшым чынам звязаныя з ёй

47
Лукашэнка: Гэта наша Расея, мы найцяснейшым чынам звязаныя з ёй

Дыктатар просіць Расею не турбавацца наконт намераў Менска нармалізаваць стасункі з Захадам.

Лукашэнка заяўляе, што рэспубліка заўсёды будзе імкнуцца захаваць брацкія стасункі з Расеяй, але ў той жа час намагаецца нармалізаваць стасункі з Еўразвязам і ЗША, піша «Інтэрфакс».

«Мы ж не абураемся тым, што Расея мэтанакіравана прыкладае цяпер каласальныя намаганні для нармалізацыі стасункаў з Захадам. Вось і вы не абурайцеся. Трэба супакоіцца і нармальна працаваць», - сказаў Лукашэнка, выступаючы ў чацвер у беларускім «парламенце».

Ён адзначыў, што «Расея нам нікога не заменіць». «І калі я гутару з заходнімі амбасадарамі, я пытаюся ў іх: вы Расею нам заменіце? На прыкладзе Украіны ж відаць, да чаго прыводзіць гэтая дружба - да зацягвання ў балота», - сказаў ён.

«Таму я кажу - гэта наша Расея, мы найцяснейшым чынам звязаны з гэтай краінай, яна заўсёды падстаўляла нам плячо, няхай не без праблем, але гэта ж заўсёды было», - сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі таваразварот з РФ такі ж, як і з ЗША і краінамі ЕЗ. «Чаму ж мы з імі не павінны супрацоўнічаць? Стасункі трохі іншыя, але іх трэба выбудоўваць», - сказаў прэзідэнт.

Таму, падкрэсліў ён, «хай ніхто не напружваецца ні тут, ні там. Мы будзем паслядоўна і мэтанакіравана выбудоўваць стасункі з ЕЗ і ЗША». У той жа час ён заўважыў, што ў гэтых дзяржавах чакаюць ад Беларусі нейкіх сігналаў, чакаюць, пакуль у краіне пройдуць прэзідэнцкія выбары. Беларусь разумее гэтую асцярожнасць і гатовая чакаць, дадаў прэзідэнт.

«Мы ніколі не былі здраднікамі і не будзем, мы адкрыта заяўляем пра сваю пазіцыю», - сказаў ён.

Нагадаем, умовы для нармалізацыі стасункаў паміж Менскам і Захадам застаюцца ранейшымі: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках