4 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Зямлёй праляціць бачная воку рэдкая камета Лаўджоя

6
Над Зямлёй праляціць бачная воку рэдкая камета Лаўджоя

Усю другую палову студзеня можна будзе назіраць за каметай Лаўджоя.

Убачыць камету можна будзе як у тэлескоп, так і ў бінокль. Астраномы кажуць, што ў вельмі цёмных месцах C/2014 Q2 будзе бачная нават няўзброеным вокам, піша obozrevatel.com.

На здымку камета працягнулася праз сузор'е Цяльца. Галава Цяльца ў форме літары V, утвораная зорнай навалай Гіад, размешчаная ледзь правей і вышэй цэнтра фатаграфіі. Яна як раз і паказвае на месцазнаходжанне каметы на гэтым здымку. Злева на фота можна разглядзець яркія зоркі Арыёна, паведамляе Naked Science.

У наступны раз перыядычная камета C/2014 Q2, адкрытая 17 жніўня 2014 астраномам Тэры Лаўджоем, з'явіцца над Зямлёй толькі праз 8 тыс гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках