4 траўня 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Кошты ў нас цяпер фантастычныя

34
Леанід Заіка: Кошты ў нас цяпер фантастычныя

Бліжэйшым часам кошты ў Беларусі вырастуць на 30%.

Пра гэта распавёў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў інтэрв'ю «Салiдарнасцi».

- Мы жывем у Мытным саюзе, - кажа ён. - І цяпер, калі ён сапраўды працуе, да нас павінна пайсці вялікая хваля танных расейскіх тавараў, якія будуць у два разы танней. Пачынаючы ад макаронаў і сканчаючы тым мясам і малаком, якое мы туды раней прадавалі.

Аднак, з назіранняў суразмоўцы, у рэальнасці адбываецца зваротны працэс.

- На сённяшні дзень «загадкава і незразумела» кошты нафты абрынаюцца, а кошт бензіну ў Беларусі павялічыўся на 5%, - адзначае Леанід Заіка. - Калі сёння беларусу ўзяць каністру, паехаць у Смаленск і купіць 20 літраў бензіну, то ён аддасць за яго дзесьці 10 даляраў. А ў Беларусі гэта будзе каштаваць 20 даляраў. Кошты ў нас цяпер фантастычныя. Яны не адпавядаюць статусу краіны, дзе павінен быць свабодны рух танных тавараў і паслуг (з Расеі, прынамсі).

Экспэрт нагадаў, што кошты імпартных прадуктовых тавараў таксама выраслі.

- Па-іншаму быць і не магло. Нягледзячы на тое, што гандлёвым сеткам пагражалі пальчыкам, прадпісваючы не павышаць цэны, - сказаў ён.

Леанід Заіка прагназуе, што яны будуць расці і далей.

- Кошты ў Беларусі абсалютна цвёрда звязаныя з курсам беларускага рубля, які за некалькі тыдняў абрынуўся больш чым на 30%. На працягу першага месяца яны павысіліся на 5-7%. А за першы квартал могуць вырасці на ўсе 30%, - мяркуе ён.

Не толькі прадукты ў крамах, але і паслугі на жыллёва-камунальныя паслугі сталі даражэйшымі, падаражэла электраэнэргія.

- І вось ізноў парадокс: кошт электраэнэргіі фармуецца, зыходзячы з тарыфаў на газ і цэн нафты. На сённяшні дзень у сувязі падзеннем коштаў нафты ў Беларусі павінны патаннець камунальныя паслугі - калі не ў два разы, то на траціну, - адзначае экспэрт. - Адзін мой калега, прафесар, скардзіцца, што яму не хапае на жыццё тысячы даляраў, якую ён зарабляе разам з пенсіяй. У сярэднім у беларусаў заробкі ўпалі да 400 даляраў, і яны працягнуць падаць - дзесьці да 350 даляраў. Пенсіі апусціліся з ўзроўню 250 даляраў да 170.

Гэта толькі пачатак. Трэба рыхтавацца да таго, каб эканоміць, нічога лішняга не купляць і паводзіць сябе стрымана. У гэтым годзе росту даходаў не будзе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках