4 траўня 2024, Субота, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Саудаўскай Аравіі адстаялі права ляпіць снегавікоў

3
Жыхары Саудаўскай Аравіі адстаялі права ляпіць снегавікоў

Жыхары Саудаўскай Аравіі не пакінулі без адказу рэлігійную пастанову, якая забараняе ляпіць снегавікоў.

Зваротны ўдар быў нанесены ў сацыяльных сетках, дзе карыстальнікі арганізавалі кампанію пад назвай "Je suis snowman" ("Я снегавік") - паводле аналогіі з фразай "Je suis Charlie", якая стала сімвалам салідарнасці з рэдакцыяй французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo пасля нападу тэрарыстаў , піша NEWSru.co.il.

У сацыяльных сетках з'явілася новая хваля фатаграфій з выявай снегавікоў, снежных баб і снежных вярблюдаў. Карыстальнікі таксама адзначылі, што жыхары Саудаўскай Аравіі публікавалі фатаграфіі скульптур са снегу і падчас папярэдняй зімовай буры - у снежні 2013 года.

У выніку кампаніі ў сацсетках шэйх Мухамад Салах аль-Мінджыд, які апублікаваў фетву,што забараняе ляпіць фігуры людзей або жывёл са снегу, бо гэта супярэчыць нормам ісламу, памякчэў. Ён вынес новую пастанову, якая дазваляе ляпіць фігуры, калі ў іх няма рысаў твару - такіх як рот, нос альбо вочы.

Экспэрты паводле ісламскага права адзначаюць, што тое, што адбылося, адпавядае прынцыпу "іджма", гэта значыць, згоды. Гэты прынцып дазваляе грамадскай думцы прававерных аспрэчваць і дамагацца змены рэлігійных пастаноў, якія выклікалі іх нязгоду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках