4 траўня 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палітолаг: Януковіч можа папрасіць прытулак у Беларусі

20
Расейскі палітолаг: Януковіч можа папрасіць прытулак у Беларусі

Нельга выключаць, што былы прэзідэнт Украіны пераедзе ў Менск.

Некалькі дзён таму міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) абвясціла ў вышук Віктара Януковіча, а таксама ягонага сына і некалькіх былых набліжаных Януковіча-старэйшага.

Расейскі палітолаг, прафесар Вышэйшай школы эканомікі Алег Матвейчаў абсалютна ўпэўнены, што Віктар Януковіч знаходзіцца ў РФ, а дакладней у Маскве. На думку экспэрта, піша «Собеседник», бліжэйшым часам беглы палітык без адмысловай працы атрымае часовы прытулак у Расеі, як гэта зрабіў, напрыклад, экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн.

Аднак нельга выключаць, што Януковіч можа папрасіць статус палітычнага ўцекача ў якой-небудзь іншай краіне - Беларусі, Венесуэле або яшчэ дзе-небудзь: было б на тое ягонае жаданне.

Зрэшты палітолаг, генеральны дырэктар Інстытута рэгіянальных праблем Дзмітрый Жураўлёў выказаў здагадку, што Віктар Януковіч хаваецца не ў Расеі, а ў куды больш цёплых краях.

- З Украіны ён збіраўся ляцець зусім не ў Расею (ягоны самалёт проста не выпусцілі, і ён паехаў на машыне), а ў Арабскія Эміраты. Я не буду здзіўлены, калі ён там цяпер і знаходзіцца, бо ён ехаў туды не з любові да ісламу, а таму што ў яго там грошы ляжалі. Хоць саўдзіты ў добрых стасунках з Захадам, але яны ў яшчэ больш добрых адносінах са сваімі грашыма. Я зусім не ўпэўнены, што яго там будзе лягчэй знайсці, чым у Расеі, - кажа ён.

Пры гэтым палітолаг дакладна ведае, што экс-прэм'ер Украіны Мікалай Азараў, які таксама адшукваецца Інтэрполам, цяпер жыве ў Аўстрыі, а Аляксандр Януковіч - у Маскве. Ва ўсякім выпадку, у лістападзе сын былога прэзідэнта Украіны сказаў у інтэрв'ю, што знаходзіцца ў сталіцы і адкрыў кампанію ў Санкт-Пецярбургу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках