4 траўня 2024, Субота, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскія латарэі ігнаруюць беларускую мову

11

На сайце «Суперлато» і «Ваша лато» адсутнічаюць беларускія моўныя версіі.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў чытач Эдуард Собалеў.

«Нядаўна набыў білет адной з беларускіх латарэй, «Суперлато», і пазней для яго праверкі зайшоў на сайт латарэі. Мяне вельмі здзівіла, што сайт мае шэсць сцягоў-перамыкачоў мовы: расейскі, кітайскі, украінскі, польскі, гішпанскі і брытанскі. А вось сцяга Беларусі, як, уласна, і самой беларускай мовы, для гэтага сайта не прадугледжана. Дзіўна неяк, бо гэта дзяржаўная мова. Дзеля цікавасці зазірнуў на сайт «Беллато.бай» - дык там наогул ніякіх варыянтаў. Крыўдна мне стала за нашу беларускую мову», - піша ён.

Нагадаем, усім латарэйным бізнэсам у Беларусі валодае сын дыктатара <>bДзмітрый Лукашэнка.

Закрытае акцыянернае таварыства «Спорт-пары» з'явілася ў Беларусі 6 верасня 2007 года з мэтай «укаранення на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь найноўшых гульнявых тэхналогіяў» - таго самага «лахатрона», на які падсадзілі беларускага абывацеля, што прагне цуду і шалёнага выйгрышу.

Акцыянерам кампаніі з'яўляецца рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», якое ўзначальвае сярэдні сын Лукашэнкі - Дзмітрый; прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «СЕН-КО» - уласнікам якога з'яўляецца старшыня Савета акцыянераў «Белтэхэкспарта» Уладзімір Пефціеў і сумеснае беларуска-ангельскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзелавая сетка», у заснавальніках якой значыцца ўсё той жа «Белтэхэкспарт».

Нязменны куратар «Белтэхэкспарта» Уладзімір Пефціеў з'яўляецца галоўным аператарам усіх гандлёва-зброевых пагадненняў Беларусі. «Спорт-пары» - сумесны бізнэс старэйшых сыноў Лукашэнкі, і гандляры зброяй у ім з'явіліся нібыта не без падказкі дарадцы беларускага правадыра ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктара Лукашэнкі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках