4 траўня 2024, Субота, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На жыхароў «павесяць» аплату рамонту ў пад'ездах

24
На жыхароў «павесяць» аплату рамонту ў пад'ездах

Аплата жыхарамі касметычнага рамонту ў пад'ездах, магчыма, стане абавязковай.

З ініцыятывай замацаваць на заканадаўчым узроўні абавязковае правядзенне мінімальнага комплексу работ у бягучым рамонце месцаў агульнага карыстання жылых дамоў з наступнай аплатай усімі жыхарамі выступіла ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Прапануецца такая схема. Работнікі ЖЭСа восенню здзяйсняюць традыцыйны агляд жылфонду. Паводле вынікаў фармуецца графік правядзення рамонтаў у пад'ездах на наступны год. Жыхароў знаёмяць з дакументамі, а тыя маюць права вызначаць - рабіць бюджэтны або больш «багаты» рамонт. Адмовіцца ад работ і іх аплаты зусім пражываючыя ўжо не змогуць, піша «Інтэрфакс».

Са слоў генеральнага дырэктара ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталя Смірнова, самы бюджэтны варыянт рамонту з наступнай абавязковай аплатай усімі ўласнікамі і наймальнікамі будзе выконвацца ў выпадку нязгоды большасці жыхароў прафінансаваць касметычныя работы ў абнаўленні пад'езда.

Бюджэтны варыянт, дарэчы, - гэта пабелка, афарбоўка, заладка выбоін і расколін у сценах, падлогах і столях, аднаўленне тынкоўкі і абліцоўвання ў месцах агульнага карыстання, рамонт і замена асобных элементаў смеццеправода, у асноўным загрузных клапанаў, і сёе-тое яшчэ.

Сёння патрабуецца, каб не менш за 50% жыхароў далі згоду на правядзенне работ. У адваротным выпадку з фарбапультам і кельняй ніхто не прыйдзе. Паколькі далёка не ва ўсіх шматпавярховіках жыхары ладзяць адзін з адным, касметычны рамонт часам робіцца выбарачна: да прыкладу, толькі на адным паверсе.

Зрэшты, у Менску цягам апошніх гадоў усё часцей практыкуецца правядзенне бягучага рамонту пад'ездаў з долевым фінансавым удзелам жыхароў, але сродкі грамадзян прыцягваюцца ў добраахвотным парадку. Аднак гэтая пастанова не замацаваная заканадаўча. Калі ж ліквідаваць гэты «прабел», то адкруціцца ад фінансавання работ, хай нават самых мінімальных, не атрымаецца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках