4 траўня 2024, Субота, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Менскія пагадненні не выгадныя Украіне

2
Сямён Сяменчанка: Менскія пагадненні не выгадныя Украіне

Дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску, не выконваюцца тэрарыстамі.

Пра гэта заявіў камандзір батальёна «Данбас» і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Сямён Сяменчанка. Так ён адказаў на пытанне, ці стане трагедыя ў Валнавасе нагодай для перагляду Менскіх дамоўленасцей, піша gordonua.com.

«Пастанова аб Данбасе ляжыць на скрыжаванні барацьбы з карупцыяй, міжнароднай дапамогі і вайсковага развязання, - сказаў Сямён Сяменчанка. - Валнаваха - тая трагедыя, якая ацвярэджвае і дазваляе яшчэ адной частцы грамадства гэта зразумець. Я спадзяюся, што гэта таксама зразумеюць прэзідэнт і ўрад.

Я з самага пачатку выступаю за тое, што Менскія пагадненні, у якіх ад імя тэрарыстаў удзельнічаюць так званыя фізічныя асобы, гэта пагадненні, якія не выконваюцца. Яны не выгадныя Украіне».

Адзіны пазітыўны вынік ад пагадненняў, дасягнутых у Менску - гэта вызваленне часткі ваеннапалонных, адзначыў дэпутат.

«Але гэта адбылося, хутчэй, не з Менскіх пагадненняў, а шмат у чым таму, што Добраахвотніцкім батальёнам атрымалася заблакаваць таварапаток у «ДНР» і «ЛНР», - сказаў Сямён Сяменчанка. - Гэта тая гісторыя з гуманітарнымі канвоямі, з машынамі з гарэлкай і цыгарэтамі, калі мы прадэманстравалі намер дзейнічаць рашуча.

Нам неабходна зразумець, што чым хутчэй мы пяройдзем да Будапешцкага фармату і прыцягнем сусветныя краіны-пасярэднікі, якія гарантуюць нашу бяспеку, чым хутчэй мы прызнаем «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстамі, тым больш у нас шанцаў сапраўды выкарыстоўваць ціск сусветнай супольнасці на Расею.

Паралельна трэба разумець, што без вайсковага развязання нічога не атрымаецца. Нас палохаюць страшнымі гісторыямі пра тое, што ворагі разбамбяць Кіеў, але нават цяпер не робяць ніякіх крокаў да аднаўлення разваленай сістэмы СПА, якая была да гэтага».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках