4 траўня 2024, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду згуляе ў буцах з алмазамі

12

Абутак мае залацісты колер, а мікра-алмазы інкруставаныя ў лагатып CR7, які нанесены на буцы.

Нападнік мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду выйдзе на матч 1/8 фіналу Кубка Гішпаніі супраць «Атлетыка» ў буцах, інкруставаных дыяментамі. Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на выданне The Daily Mail. Буцы партугальскаму форварду прэзентавала кампанія Nike, у якой заключаны спонсарскі кантракт з Раналду.

«Гэта падарунак лепшаму з лепшых», - заявілі ў Nike. Падарунак прымеркаваны да атрымання гульцом прэстыжнай узнагароды «Залаты мяч». Паводле вынікаў галасавання за званне лепшага футбаліста 2014 года Роналду апярэдзіў аргентынскага нападніка «Барселоны» Ліянэля Месі і галкіпера мюнхенскай «Баварыі» Мануэля Ноера.

Матч у адказ Кубка Гішпаніі паміж «Рэалам» і «Атлетыка» пройдзе 15 студзеня. У першай сустрэчы, якая адбылася 7 студзеня, перамогу з лікам 2:0 атрымалі супернікі «каралеўскага клуба».

Фота: @cristiano/Instagram

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках