4 траўня 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах

16
Кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах

Лукашэнка правёў чарговыя кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах.

Як паведамілі ў прэс-службе дыктатара, адпаведныя ўказы ён падпісаў 15 студзеня, паведамляе БелТА.

Кіраўнік прызначыў палкоўніка Андрэя Гурцэвіча начальнікам факультэта Генеральнага штаба - намеснікам начальніка Вайсковай акадэміі, вызваліўшы яго ад пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі.

Таксама ён прызначыў генерал-маёра Аляксандра Вальфовіча камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

Генерал-маёр Валерый Гнілазуб прызначаны начальнікам штаба - першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, ён вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл.

Палкоўнік Ігар Кароль прызначаны начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках