4 траўня 2024, Субота, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі АБСЕ не змаглі дабрацца да Данецкага аэрапорта

Назіральнікі АБСЕ не змаглі дабрацца да Данецкага аэрапорта

Праверыць сітуацыю ў Данецкам аэрапорце міжнародныя назіральнікі не змаглі праз пастаянную стральбу.

Назіральнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ не змаглі 15 студзеня наведаць Данецкі аэрапорт праз абстрэлы. Пра гэта паведаміла прэс-аташэ місіі Ірына Гудыма, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"Назіральнікі вярнуліся назад пасля другой спробы наведаць аэрапорт. Да аэрапорта дабрацца не ўдалося", - адзначыла Гудыма.

Як паведамлялася, а 12.00 у прэс-цэнтры АТА паведамілі аб актыўнай атацы баевікоў на новы тэрмінал Данецкага аэрапорта і папярэдзілі пра магчымае падрыхтаванне правакацыі.

"Тэрарысты плануюць зладзіць вялікі інфармацыйны выбух. Будуць ісці з боку дыспетчарскай вежы. Для іх не з'яўляецца новым прыкрывацца жанчынамі і дзецьмі, але на гэты раз яны хочуць прыкрывацца місіяй АБСЕ, ведаючы, што нашы, у адрозненне ад баевікоў, агонь па мірным жыхарам і міжнародным арганізацыям ніколі не вядуць", - гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым, паводле стану на 14.00 баевікі прадаўжаюць весці агонь па аэрапорце.

"Нашыя "кібаргі" трымаюцца мужна, адбіваюць атакі бандфарміраванняў і пакідаць Данецкі аэрапорт, які стаў найноўшым сімвалам украінскай мужнасці, не збіраюцца. Супернік нясе істотныя страты", - інфармуе прэс-цэнтр АТА.

Акрамя таго, баевікі абстрэльваюць з "Градаў" населеныя пункты ў раёне аэрапорта - Пяскі і Аўдзееўку. А 10.00 раніцы, па Опытнаму, з манастыра працаваў снайпер.

"На іншых напрамках найбольш горача было паблізу Крымскага ў Луганскай вобласці, дзе ў 13.00 тэрарысты вялі агонь з "Градаў". У цэлым, з 6.00 да 14.00 НВФ 22 разы абстралялі пазіцыі сіл АТА", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках