9 траўня 2024, Чацвер, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура прыбыў у Маскву на перамовы з Пуціным

31
Мадура прыбыў у Маскву на перамовы з Пуціным

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура нечакана прыляцеў на перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Паводле афіцыйных звестак, яго тэрміновы візіт абумоўлены неабходнасцю абмеркаваць «праблему стабілізацыі коштаў на энэргетычныя рэсурсы», гэта значыць нафту. Мадура прыбыў у РФ на фоне вострага крызісу ў Венесуэле, які стаў прычынай забароны для грамадзян на паходы ў прадуктовыя крамы часцей за два разы на тыдзень.

Пра візіт Мадуры ў Маскву загадзя, не паведамлялася. На гэты чацвер у венесуэльскага прэзідэнта было запланавана важнае мерапрыемства - штогадовае выступленне перад парламентам аб працы цягам года, паведамляе РІА «Новости». Перад перамовамі Мадура заявіў, што ён мае намер абмеркаваць пытанне стабілізацыі коштаў нафты, паведамляе «Интэрфакс».

У маскоўскім аэрапорце, як паведамляе венесуэльскае выданне El Nacional, Мадуру сустрэў намеснік кіраўніка расейскага МЗС Сяргей Рабкоў. Пасля прызямлення венесуэльскі лідэр накіраваўся ў рэзідэнцыю расейскага прэзідэнта ў Нова-Агарове. Перад пачаткам перамоваў, паводле звестак ТАСС, Мадура запэўніў Пуціна, што «Венесуэла заўсёды будзе з Расеяй».

Ён нагадаў, што ў папярэдні раз сустракаўся з Пуціным у Бразіліі летам мінулага года. «На гэты раз мы прыехалі для таго, каб абмеркаваць пытанні, звязаныя з нашымі двухбаковымі стасункамі», - сказаў Мадура. Ён назваў двухбаковыя стасункі з РФ вельмі важнымі для Венесуэлы.

«Мы хацелі б яшчэ раз пацвердзіць нашу салідарнасць з расейскім народам і нашу найглыбейшую веру ў ваша ўменне працаваць, у тое, што вы зможаце выйсці наперад, справіцца з гэтай сітуацыяй», - дадаў прэзідэнт Венесуэлы. Пасля гэтага сустрэча працягнулася ў закрытым для прэсы рэжыме.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках