9 траўня 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, што жывуць за мяжой не будуць плаціць «падатак на дармаедства»

68
Беларусы, што жывуць за мяжой не будуць плаціць «падатак на дармаедства»

Грамадзяне, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, не будуць выплачваць так званы падатак на дармаедства.

Пра гэта распавёў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, адказваючы на пытанне TUT.by падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Нагадаем, цягам месяца ўраду даручана дапрацаваць дэкрэт Лукашэнкі аб стымуляванні занятасці насельніцтва. Мяркуецца, што пасля таго як дакумент запрацуе, працаздольныя грамадзяне, якія не працавалі больш чым паўгода, будуць выплачваць так званы падатак на дармаедства. Ужо вядомая і сума падатку: 20 базавых велічынь (3,6 мільёна рублёў). Адначасова будзе вызначаны шэраг катэгорый грамадзян, якіх вызваляць ад выплаты збору, напрыклад непрацаздольных або якія займаецца выхаваннем дзяцей.

"Сістэма гэтага падатку прадугледжвае выяўленне асоб, якія не занятыя ніякім чынам у нейкай камерцыйнай або працоўнай дзейнасці і, адпаведна, устанаўлівае шэраг выключэнняў. Думаю, з улікам даручэнняў прэзідэнта дэкрэт будзе дапрацоўвацца, і яны будуць насіць вычарпальны характар, - распавёў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. - Да прыкладу, меркавалася, што на асоб, якія не маюць падатковага пастаяннага месцазнаходжання Беларусі (знаходзяцца менш 183 каляндарных дзён у годзе на тэрыторыі Беларусі) абавязак па выплаце гэтага падатку распаўсюджвацца не будзе".

Атрымліваецца, што падатак на дармаедства не прыйдзецца плаціць тым, хто, напрыклад, доўгі час працуе ці проста жыве за межамі Беларусі.

Як распавялі ў Мінфіне, ад ўключэння грамадзян у працоўную дзейнасць і ўвядзення так званага падатку на дармаедства ў бюджэт плануецца прыцягнуць дадаткова 400-450 мільярдаў рублёў у год.

Растлумачыў намеснік міністра і тое, чаму ў якасці падатку з грамадзян, што не працаюць будуць браць менавіта 20 базавых велічынь у год.

"Растлумачу: гэты ўзровень выключэнняў разлічваўся з улікам сярэдняй сумы падаходнага падатку, што выплачваецца адным плацельшчыкам у 2013 годзе", - адзначыў Дзмітрый Кійко.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках