8 траўня 2024, Серада, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як далёка ўлады зойдуць у барацьбе з «дармаедамі»? (Відэа)

10

Новы выпуск праваабарончага відэапраекта «Кухня TV» прысвечаны новай ініцыятыве чыноўнікаў.

Яшчэ летась беларускі ўрад з мэтай паляпшэння няпростай эканамічнай сітуацыі ў краіне наважыў пачаць сур'ёзную барацьбу з тымі грамадзянамі, хто не папаўняе дзяржаўны бюджэт, ахрысціўшы іх «дармаедамі».

І вось ужо пачатак новага 2015 адзначаны працягам гэтай абвешчанай барацьбы з беспрацоўным «элементам», якая ў сутнасці сваёй з'яўляецца старой савецкай традыцыяй. На сайце БелТА матэрыялы па гэтай тэматыцы сабраныя пад рубрыкай «Выкараненне дармаедства і ўтрыманства». Іншая справа, наколькі далёка ў наш час гатовыя зайсці беларускія ўлады, піша ПЦ «Вясна».

Новы выпуск праваабарончага відэапраекта «Кухня TV» прысвечаны гэтай ініцыятыве дзяржаўных чыноўнікаў. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі ПЦ «Вясна» юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках