8 траўня 2024, Серада, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе павысіць давер да беларускага рубля

63
Лукашэнка патрабуе павысіць давер да беларускага рубля

Дыктатар патрабуе ад Нацбанка мер у зніжэнні інфляцыі і павышэнні даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты.

Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі «савета рэспублікі» пры прадстаўленні на пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Ён адзначыў, што пэўныя крокі ўжо зробленыя. "У далейшым пастановы Нацыянальнага банка павінны быць больш зразумелымі і прадказальнымі для бізнэсу і насельніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах стаіць задача забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё эканомікі. З ягоных слоў, важная роля ў гэтым належыць Нацыянальнаму банку і банкаўскай сістэме.

Нагадаем, за месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. У той жа час валюты ў абменніках не хапае. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках