8 траўня 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць расейцаў мяркуюць, што іх краіна - развітая, багатая і свабодная

33
Большасць расейцаў мяркуюць, што іх краіна - развітая, багатая і свабодная

Блізу 70 адсоткаў расейцаў упэўненыя ў тым, што жывуць у развітой, перадавой краіне.

Пра гэта сведчаць звесткі дакладу фонду «Грамадская думка» (ФОМ) «Расея ў новай рэальнасці: вобраз краіны і рэпутацыя ўлады», які прадстаўлены ў ТАСС.

Паводле звестак сацыёлагаў, у сакавіку 2012 году такое меркаванне падзялялі 43% апытаных. Неразвітай і адсталай Расею назвалі 23% апытаных, у 2012 годзе так адказалі амаль у два разы больш.

Багатай краінай Расею ўважаюць 66% рэспандэнтаў (51% у 2012 годзе). Доля грамадзян, якія жывуць, на іх думку, у беднай краіне, паменшылася з 39% у 2012 годзе да 27%

Калі тры гады таму толькі 54% удзельнікаў апытання назвалі Расею свабоднай краінай, то цяпер так мяркуюць 73 адсоткі. Несвабоднай Расея здаецца 18% (супраць 34% у 2012 годзе).

Паводле звестак дакладу, 68% расейцаў упэўненыя, што РФ у свеце паважаюць. З імі не згодныя 21% рэспандэнтаў. Яшчэ больш апытаных упэўненыя, што Расею ў свеце баяцца: так уважаюць 86%. Адмоўна на гэтае пытанне адказалі толькі 8% грамадзян.

Каля паловы расейцаў уважаюць стаўленне да іх краіны ў свеце дрэнным, прычым яшчэ год таму так думала толькі трэцяя частка насельніцтва. Калі ў лютым 2014 34% рэспандэнтаў заяўлялі, што да Расеі ў свеце ставяцца дрэнна, а 50%, наадварот, казалі, што добра, то цяпер звесткі дыяметральна змяніліся. Так, дрэнным стаўленне да Расеі за мяжой назвалі 48%, добрым - толькі 36%.

Сярод галоўных прычын пагаршэння стасункаў да РФ рэспандэнты называлі «сітуацыю ва Украіне» (8%), «увядзенне санкцый» (6%), «незалежную замежную палітыку РФ» (5%), «далучэнне Крыма» (4%).

Фота: AP

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках