9 траўня 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапаноўвае напісаць «беларускі PayPal»

26
Лукашэнка прапаноўвае напісаць «беларускі PayPal»

Дыктатар даў парады Нацбанку.

На ягоную думку, у Беларусі дастаткова спецыялістаў, здольных напісаць і стварыць уласную сістэму безнаяўных разлікаў. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы верхняй палаце парламента новага кіраўніка Нацбанку, піша АФН.

Ён рэкамендаваў не абмяжоўвацца традыцыйнымі аплатнымі сістэмамі.

«Вы ведаеце, кім яны кантралююцца. Мы павінны ўжываць найбольш выгадныя і бяспечныя для нашай краіны варыянты разлікаў. Таму шукайце, спрабуйце розныя плацежныя сістэмы. Спецыялісты ў нас ёсць для таго, каб распрацаваць адпаведныя праграмы», - даручыў Лукашэнка.

«Трэба пашырыць выкарыстанне безнаяўных разлікаў. Яны павінны быць выгадныя як людзям, так і вытворцам, бізнэсу. Толькі тады гэтая сістэма стане сапраўды запатрабаванай паўсюдна, - сказаў ён. - Сёння насельніцтва ў нас вельмі адукаванае, актыўнае. Асабліва моладзь - ва ўсіх смартфоны, планшэты і іншыя гаджэты. Людзі гатовыя да банкаўскіх інавацый. Укараняйце перадавыя тэхналогіі. Развівайце інтэрнэт-банкінг».

«У той жа час не забывайце, што ў гэтай сферы шмат махлярства. Тут неабходны жорсткі кантроль», - удакладніў Лукашэнка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках