9 траўня 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі даглядаюць апазіцыянераў

1
На мяжы Беларусі даглядаюць апазіцыянераў

На беларускіх памежных пераходах аднаўляецца практыка ўзмоцненай праверкі грамадска-палітычных актывістаў.

Як перадае ПЦ "Вясна", ноччу 16 студзеня аўтамабіль гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава прыцягнуў павышаную ўвагу работнікаў памежных і мытных службаў пагранічнага пераходу "Брузгі".

Віктар Сазонаў яшчэ з двума грамадска-палітычнымі актывістамі Горадні вяртаўся ў Беларусь з Польшчы. Яго аўтамабіль загналі ў ангар для праверкі. Таксама старанна і па некалькі разоў правяралі асабістыя рэчы гарадзенцаў. Асаблівую ўвагу чыноўнікі надавалі паперам. Прынамсі, іх моцна зацікавіла кніжка, карты і нават аўдыёкасеты, якія яны не паленаваліся праслухаць.

Пасля гэтага аўтамабіль быў пастаўлены на штраф-стаянку, а ключы ад яго і пашпарты пасажыраў забралі чыноўнікі. Пасля тэлефонных кансультацый мытнікі загналі аўтамабіль на рэнтгенаўскі дагляд. І толькі пасля гэтага актывістам далі на подпіс спецыяльна складзеныя паперы і дазволілі ехаць дадому.

- Ніхто не патлумачыў прычыны такой павышанай увагі да нас, - кажа Віктар Сазонаў. - Але думаю, што гэта звязана не толькі з выбарамі, але і наогул з агульным узмацненнем ціску на грамадска-актыўных людзей.

Агулам гарадзенскіх актывістаў памежныя службы пратрымалі больш за чатыры гадзіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках