8 траўня 2024, Серада, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску машына дарожнікаў пашкодзіла камянямі з пяском 15 аўто

14
У Менску машына дарожнікаў пашкодзіла камянямі з пяском 15 аўто

Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня а 09.00 на сталічнай вуліцы Дамброўскай у раёне бізнэс-цэнтра Sky Towers.

Пра гэта паведаміў tut.by чытач Зміцер.

- Аўтамабіль дарожнай службы ехаў па вуліцы Дамброўскай і пасыпаў дарогу пяском. У нейкі момант разам з пяском пачалі вылятаць і камяні, якія пашкодзілі 15 прыпаркаваных аўтамабіляў, - распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

У аўтамабіляў разбітае шкло і пашкоджаныя элементы кузава. Нягледзячы на тое, што як ДТЗ гэта не афармлялася, усе кіроўцы атрымаюць страхоўку - правядзенне гэтага віду работ застрахаванае.

Цяпер інспектары ўсталёўваюць кіроўцу аўтамабіля, як мяркуецца, ГАЗ або ЗІЛ, які рабіў вобмешку дарогі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках