9 траўня 2024, Чацвер, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 2014 Польшча выдала ў Беларусі больш за 400 тысяч віз

3
За 2014 Польшча выдала ў Беларусі больш за 400 тысяч віз

У 2014 годзе ўсе консульскія аддзелы Польшчы ў Беларусі выдалі 402016 віз.

Гэта на 16% больш, чым у 2013 годзе. Акрамя таго, у інтарэсах Польшчы 14776 віз выдала Генконсульства Латвіі ў Віцебску, паведамляе «Еўрарадыё».

Консульства ў Менску выдала ў мінулым годзе 161691 візу. Гэта на 23,21% больш, чым у 2013 годзе. З іх 20718 дзелавыя візы (рост на 70,57%), 27454 турыстычныя (на 7,76%), 9458 шматгадовыя (на 1014%).

Генконсульства ў Берасці выдала ў 2014 годзе 124148 віз (рост у параўнанні з 2013-м - 15%). Сярод іх 15171 дзелавыя візы, 12829 турыстычныя, 21739 шматгадовыя.

Генконсульства Польшчы ў Гародні ў мінулым годзе выдала 116177 віз (на 8,3% больш 2013). У іх ліку - 7803 дзелавыя візы, 16478 турыстычныя, 7072 шматгадовыя візы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках