8 траўня 2024, Серада, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін склікаў Савет бяспекі праз Украіну

10
Пуцін склікаў Савет бяспекі праз Украіну

Прэзідэнт Расеі правёў нараду з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Абмяркоўваліся абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе і ход падрыхтоўкі да магчымай сустрэчы ў «нармандскім фармаце».

У нарадзе ўзялі ўдзел старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзяржаўнай Думы Сяргей Нарышкін, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар Службы замежнай выведкі Міхаіл Фрадкоў, намеснік Сакратара Савета бяспекі Рашыд Нургаліеў і пастаянны чалец Савета бяспекі Барыс Грызлоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках