8 траўня 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамоў аб Данбасе ў Менску сёння не будзе

Перамоў аб  Данбасе ў Менску сёння не будзе

МЗС Беларусі не пацвярджае правядзенне сустрэчы кантактнай групы што да Украіны ў Менску.

Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык расказаў БелаПАН, што «сустрэчы не будзе». Пакуль інфармацыі пра дату правядзення наступнай сустрэчы няма. Нагадаем, што ўчора, 15 студзеня, кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЕ сустрэлася ў Кіеве.

Сустрэча стала працягам перамоваў чатырох міністраў замежных спраў у нармандскім фармаце ў Берліне ў панядзелак, 12 студзеня. Яна прайшла ў рамках падрыхтоўкі да запланаваных кансультацый кантактнай групы з прадстаўнікамі шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у Менску, паведамілі ў прэс-службе АБСЕ, падкрэсліўшы, што група гатовая да правядзення гэтых кансультацый, але пакуль няма пацверджання ўдзелу ад «усіх падпісантаў менскіх пагадненняў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках