8 траўня 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць шэрагу чыноўнікаў

9
Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць шэрагу чыноўнікаў

Чыноўнікаў абвінавачваюць у буйных крадзяжах.

Пракуратурай Менскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства Бярэзінскага раёна, які падазраецца ва ўнясенні змен у штатны расклад прадпрыемства, у адпаведнасці з якімі ён атрымаў не прадугледжаныя кантрактам выплаты ў суме больш за 70 млн рублёў, піша «Штодзённік».

Пракуратурай Віцебскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога галоўнага бухгалтара ГУ «Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», які падазраецца ў крадзяжы бюджэтных сродкаў на суму больш 149 млн рублёў.

Пракуратурай Глыбоцкага раёна распачатая крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аднаго з аддзелаў райвыканкама. Паводле яго ўказання, як падазраюць следчыя, у якасці вартаўніка быў аформлены яго сваяк, які фактычна свае абавязкі не выконваў. Заработная плата ў суме больш за 56 млн рублёў была атрыманая падазраваным, паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках