3 траўня 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы пагражае саскочыць з менскага шматпавярховіка

14

Невядомы мужчына пагражае саскочыць з балкона дзевятага паверху аднаго са сталічных шматпавярховых дамоў на вуліцы Мірашнічэнкі.

На месца здарэння ўжо прыбылі як мінімум пяць разлікаў ратавальнікаў, хуткая і міліцыя. Мужчына сядзіць на парэнчах агульнага балкона на дзевятым паверсе. Ён збіраецца скочыць уніз, паведаміў БелаПАН супрацоўнік МНС, які знаходзіцца на месцы здарэння.

Узрост мужчыны і прычыны, якія заахвоцілі яго да такіх дзеянняў, пакуль невядомыя.

Унізе ратавальнікі разгарнулі адмысловую прыладу, якое дазваляе выратаваць чалавеку жыццё ў выпадку падзення з вышыні (так званы куб жыцця).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках