9 траўня 2024, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беглы кіраўнік МУС Украіны атрымаў расейскі пашпарт

8
Беглы кіраўнік МУС Украіны атрымаў расейскі пашпарт

Былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка атрымаў пашпарт грамадзяніна Расейскай Федэрацыі.

"У мяне грамадзянства Расеі, я атрымаў пашпарт грамадзяніна Расейскай Федэрацыі", - сказаў Захарчанка на брыфінгу ў Севастопалі ў пятніцу, 16 студзеня.

У той жа час, адказваючы на пытанне журналістаў, ён адзначыў, што не адмовіўся ад украінскага грамадзянства, піша РІА "Новости".

У канцы верасня Генпракуратура Украіны распачала крымінальную справу супраць шэрагу былых высокапастаўленых чыноўнікаў, прынамсі, Захарчанкі, паводле факта фінансавання за кошт дзяржбюджэту будаўніцтва ўжо існуючай тэлекамунікацыйнай сеткі спецыяльнай сувязі.

Раней Служба бяспекі і ГПУ распачалі супраць Захарчанкі яшчэ некалькі крымінальных спраў і абвясцілі яго ў вышук. Прынамсі, яго абвінавачваюць у масавых забойствах грамадзян на Майдане ў лютым 2014 года.

Фота: podrobnosti.ua

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках