8 траўня 2024, Серада, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сорас: Мы плануем інвеставаць у тры сферы ва Украіне

1
Сорас: Мы плануем інвеставаць у тры сферы ва Украіне

Амерыканскі фінансіст і філантроп Джордж Сорас плануе ўкласці ва Украіну значныя інвестыцыі.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда".

"Мы вывучаем магчымасць інвеставання ва Украіну. Але дэталёвае рашэнне яшчэ не прынятае", - заявіў Сорас.

Фінансіст плануе ўкласці сродкі ў энергетыку, аграпрамысловасць і дапамогу перасяленцам.

"Важны сектар - звязаны з энергаэфектыўнасцю. Гэта тая сфера, у якой мая каманда будзе зацікаўленая, але толькі калі пройдзе рэформа "Нафтогаза", не цяпер", - паведаміў філантроп.

Ён заявіў, што ўмовай для інвестыцый будзе рэформа "Нафтогаза" і "прывядзенне цэн да рэальнага ўзроўню".

Таксама Сорас плануе дапамагчы перамешчаным асобам у арганізацыі малога бізнэсу.

"Таксама я планую інвестыцыю, якая не прынясе прыбытку і будзе падтрыманая маім фондам ("Адраджэнне") - гэта ўнутрана перамешчаныя асобы. У тым ліку плануем аказваць дапамогу для заснавання імі свайго малога бізнэсу. Відавочна, у гэтым сектары інвестыцыі не прынясуць прыбытку", - паведаміў фінансіст.

Ён абверг інфармацыю СМІ аб магчымым набыцці суверэнных фондаў Украіны.

"Ні я, ні якія-небудзь структуры, звязаныя са мной, не з'яўляюцца ўладальнікамі ўкраінскага суверэннай доўгу, і я не маю намераў купляць яго", - паведаміў Сорас.

Сорас прыбыў ва Украіну 11 студзеня. Напярэдадні ён прадставіў сваё бачанне таго, якой павінная быць палітыка Захаду ў дачыненні да Украіны ў цяперашніх умовах. На ягоную думку, неабходна ўзмацняць ціск на Расею. Адзін са шляхоў да поспеху - падзенне коштаў на нафту. Таксама Сорас адзначыў, што цяперашні ўзровень міжнароднай фінансавай падтрымкі Украіны "мізэрны і не адпавядае патрабаванням часу".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках