8 траўня 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бундэстаг ратыфікаваў асацыяцыю Украіны і ЕЗ

3
Бундэстаг ратыфікаваў асацыяцыю Украіны і ЕЗ

Бундэстаг у першым чытанні прыняў законапраект аб ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Звяза.

Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік, паведамляе "Европейская правда".

"Выдатная навіна з Берліна: сёння Бундэстаг прыняў у першым чытанні Пагадненне аб асацыяцыі UKR-EU!" - напісаў ён.

Акрамя Украіны, аналагічныя дакументы былі прынятыя ў дачыненні да пагадненняў з Грузіяй і Малдовай.

Падчас дэбатаў дэпутат ад ХДС Карл-Георг Вельман, якога цытуе выданне Deutschlandfunk адзначыў, што Украіна мае значны патэнцыял для Еўропы. Але каб яго раскрыць, патрэбныя мір і ўкараненне рэформаў.

Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам раней ратыфікавалі Данія, Венгрыя, Швецыя, Эстонія, Славакія, Балгарыя, Літва, Латвія, Мальта, Чэхія, Польшча і Румынія. Чакаецца, што ЕЗ ратыфікуюць пагадненне да траўня 2015 года.

Нагадаем, 16 верасня Вярхоўная рада і Еўрапарламент сінхронна ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі Украіны і ЕЗ. З 1 лістапада пачалося так званае часовае выкарыстанне Пагаднення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках