8 траўня 2024, Серада, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Котаў абраны генсекам НАК Беларусі

7
Анатоль Котаў абраны генсекам НАК Беларусі

Генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі на пасяджэнні выканаўчага камітэта арганізацыі абраны Анатоль Котаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе НАК.

Выканкам НАК зацвердзіў Анатоля Котава на гэтую пасаду паводле статуту праз прапанову прэзідэнта НАК Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

"Пры выбары кандыдата на пасаду генеральнага сакратара ў аснову крытэрыяў ацэнкі ставілася неабходнасць наяўнасці ў прэтэндэнтаў такіх дзелавых і асабістых якасцей, як вопыт дзяржаўнай кіраўніцкай працы, міжнароднай дзейнасці, арганізатарскія здольнасці, свабоднае валоданне замежнымі мовамі, камунікабельнасць, - растлумачыў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў. - Анатоль Котаў валодае ўсімі пералічанымі якасцямі і зарэкамендаваў сябе як дасведчаны спецыяліст на дыпламатычнай службе. у 2002 годзе ён скончыў міжнародна-прававы факультэт МДІМА МЗС Расейскай Федэрацыі. ён валодае дзвюма замежнымі мовамі, набыў рознабаковы вопыт, у тым ліку працы ў замежных установах Беларусі".

Анатоль Котаў нарадзіўся ў Менску ў 1980 годзе. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (Універсітэт) МЗС Расейскай Федэрацыі (2002 г.)

Працаваў сакратаром амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы, галоўным дарадцам упраўлення знешняй палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі, старэйшым дарадцам амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы, вядучым спецыялістам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках