9 траўня 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: Асад павінны сысці

1
Франсуа Аланд: Асад павінны сысці

Прэзідэнт Францыі выступіў за правядзенне перамоў паміж сірыйскім урадам і апазіцыяй.

У той жа час ён у чарговы раз заявіў, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад павінны сысці з пасады, піша Lenta.ru.

«Асад адказны за трагедыю ў Сірыі. Ніхто не верыць, што ён можа аб'яднаць народ пасля такой вялікай колькасці ахвяр», - сказаў Аланд. Паводле ягоных слоў, Францыя не будзе наносіць ўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» (ІДз) у Сірыі для таго, каб не іграць на руку сірыйскаму ўраду.

Акрамя таго, Аланд заявіў, што нядаўнія тэракты ў Францыі толькі ўмацавалі рашучасць краіны праводзіць актыўную знешнюю палітыку. Ён заклікаў міжнародную супольнасць да больш цеснага супрацоўніцтва ў пытанні пранікнення замежных байцоў у Сірыю і Ірак і вяртання іх на радзіму, а чальцоў ЕЗ - узмацніць меры ў барацьбе з тэрарызмам.

Акрамя гэтага, французскі прэзідэнт падкрэсліў, што Францыя не можа сам-адзін спраўляцца з крызісамі ў Афрыцы, і адзначыў, што дрэннае становішча ў Нігерыі і Лівіі патрабуе большай увагі з боку сусветнай супольнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках