26 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі знайшлі прычыны ямін на дарогах

24
Камунальнікі знайшлі прычыны ямін на дарогах

Праз «несапраўдныя» зімы на менскіх дарогах стала больш ямін і выбоін.

Дарожнікі запэўніваюць, што транспартныя артэрыі сталіцы хутчэй ператвараюцца ў «дошку для прасавання» праз тое, што павялічылася колькасць цыклаў замярзання-раставання вады на праезнай частцы, паведамляе «Інтерфакс».

Са слоў намесніка генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Анатоля Жамоздзіка, найбольш праблемнымі і схільнымі да разбурэнняў месцамі з'яўляюцца швы на мастах і пуцеправодах. Спецыялісты ўжо ўзмацнілі кантроль за станам асфальтавага пакрыцця і якасцю рамонту.

Акрамя таго, у Менску створаныя дзве мабільныя брыгады для абслугоўвання кальцавой аўтадарогі. На МКАД, як вядома, з нядаўніх часоў ёсць пункты з павышаным хуткасным рэжымам, і падвышаная колькасць ям, відавочна, не спрыяе бяспецы дарожнага руху.

Дарэчы, з пачатку зімы выдаткавана амаль 13 000 тон солі і больш за 18 000 кубаметраў пясчана-салянай сумесі. Для параўнання: за аналагічны перыяд у мінулым сезоне было выдаткавана 14 5000 тон солі і недзе 15 000 кубаметраў сумесі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках