9 траўня 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы намеснік кіраўніка адміністрацыі Януковіча абвешчаны ў вышук

3

Украіна таксама абвясціла ў вышук іншых паплечнікаў былога прэзідэнта.

"16 студзеня Галоўным следчым упраўленнем СБУ складзенае паведамленне пра падазрэнне і абвяшчэнне ў вышук грамадзян Украіны, былых народных дэпутатаў Мікалая Леўчанкі і Вадзіма Калеснічэнкі", - паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі на сваёй старонцы ў Facebook, піша "Украинская правда".

Ім інкрымінуюцца публічныя заклікі да змены межаў тэрыторыі і мяжы Украіны, да выхаду са складу Украіны яе асобных рэгіёнаў, што прывяло да цяжкіх наступстваў у выглядзе парушэння суверэнітэту Украіны, яе цэласнасці і недатыкальнасці.

Экс-першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Віктара Януковіча Андрэя Партнова абвясцілі ў вышук у справе паводле артыкулу прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ім шляхам злоўжывання службовым становішчам.

Пры гэтым на сайце МУС у раздзеле "Асобы, якія хаваюцца ад органаў улады" датай знікнення Партнова значыцца 15 студзеня 2015, хоць ён ужо даўно жыве ў Расеі разам са сваім былым лідарам.

Нагадаем, Калеснічэнка быў адным з аўтараў скандальных "законаў пра дыктатуру", якія Рада прымала 16 студзеня 2014 года ў "ручным рэжыме".

Падчас Майдана Калеснічэнка заяўляў, што Украіна павінная стаць федэрацыяй, каб зняць напружанасць паміж рознымі сваімі часткамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках