28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская БНК пачала экспарт дызеля праз Klaipedos nafta

1
Беларуская БНК пачала экспарт дызеля праз Klaipedos nafta

Беларуская нафтавая кампанія (БНК) упершыню экспартавала дызельнае паліва праз тэрмінал літоўскай кампаніі Klaipedos nafta.

Даччынае прадпрыемства БНК Transchema, якое дагэтуль транспартавала праз тэрмінал толькі мазут, адгрузіла 20 тыс тон дызпаліва, паведамляе ru.DELFI.lt са спасылкай на Klaipedos nafta.

«Дамовы меншага аб'ёму з добра вядомымі на рынку імёнамі і суседзямі краіны дапамагаюць дыверсіфікаваць партфель заказаў. Гэта дазваляе чакаць паляпшэння фінансавых вынікаў і хутчэй адчуваць і рэагаваць на падзеі і змены, якія адбываюцца на рынку, а таксама прыцягваць іншыя патокі нафтапрадуктаў у Клайпедскі порт», - сказаў для прэс-рэліза гендырэктар Klaipedos nafta Мантас Бартушка.

Прадпрыемства спадзяецца, што супрацоўніцтва з БНК стане доўгатэрміновым.

З Transchema кампанія Klaipedos nafta працавала ў 2011-2012 гадах. У кастрычніку 2010 нафтаканцэрн Shell перамог на аб'яўленым БНК конкурсе на куплю да 60 тыс тон мазуту ў месяц па праграме FOB (free on board) Klaipeda і цягам 1 года ён транпартаваў беларускі мазут праз Klaipedos nafta.

У тэрмінала ёсць доўгатэрміновыя дамовы з найбуйнейшымі кліентамі - Orlen Lietuva і Litasco.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках