2 траўня 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы на «Дакары» паказалі лепшы вынік у гісторыі

24
Беларусы на «Дакары» паказалі лепшы вынік у гісторыі

Гэта рэкордны выступ беларусаў у прэстыжнай гонцы.

У Буэнас-Айрэсе скончылася прэстыжнае ралі «Дакар», у якім прынялі ўдзел тры беларускія экіпажы. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія чакалі іх у пясках і пустынях, нашыя хлопцы здолелі дайсці да фінішу, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Экіпаж Аляксандра Васілеўскага (штурман - Валерый Казлоўскі, механік - Антон Запарошчанка) у агульным заліку заняў 10-тае месца, што стала рэкордам для МАЗа ў гонцы «Дакар», бо за перамогу спаборнічалі 63 экіпажы, 20 з іх да фінішу не дайшлі.

Каманда на чале з Сяргеем Вязовічам (штурман - Павел Гаранін, механік - Андрэй Жыгулін) не раз займала месца на подыуме на асобных этапах і, напэўна, увайшла б у пяцёрку лепшых, калі б не прыкрая паломка на 8-м этапе. У выніку Сяргей размясціўся на 34-м месцы.

А хуткая тэхнічка на чале з Уладзімірам Васілеўскім (штурман - Дзмітрый Віхрэнка, механік - Аляксей Невяровіч), якая дапамагала першым двум экіпажам, заняла 41-ае месца.

Перамогу ў агульным заліку атрымаў расейскі КАМАЗ Айрата Мардзеева. Два іншых прызавых месцы таксама занялі КамАЗы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках