2 траўня 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў просяць здаваць старыя тэлевізары і лядоўні

35
Менчукоў просяць здаваць старыя тэлевізары і лядоўні

Для бытавой тэхнікі, батарэек і лямпачак, што адслужылі, у гіпермаркетах установяць спецыяльныя кантэйнеры.

Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда» са спасылкай на кіраўніка тэхнічнага аддзела ААТ «БелВТИ» Ігара Гарбачова.

- На тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў мы ўстановім вялікія кантэйнеры для складанай бытавой тэхнікі (СБТ) аб'ёмам недзе 27 кубаметраў, у такі кантэйнер змесціцца 30-35 лядоўняў, - распавёў ён. - Пакуль мы прапрацоўваем пытанне з буйнымі гандлёвымі сеткамі, такімі як «Корона», «5 элемент», «Электросила». Ужо закуплена 14 кантэйнераў.

Паслуга будзе бясплатнай, але прывезці тэхніку трэба самім. Калі крама не можа ўстанавіць вялікі кантэйнер на тэрыторыі, то ў памяшканні павінны быць кантэйнер для збору больш дробнай бытавой тэхнікі. Як гэта ўжо зрабілі ў «Электросиле»: там стаяць зялёныя плеценыя кошыкі, у якіх можна пакідаць старыя фены, мабільнікі, электрабрытвы.

Паводле падлікаў, кожны год беларусы адпраўляюць на сметнікі 250 000 тэлевізараў, 150000 лядоўняў і 100 000 пральных машын. З тоны тэхнікі можна атрымаць 3-5 грамаў каштоўнага металу ў залатым эквіваленце. За год толькі ў Менску яе збіраюць каля 500 тон, г.зн. амаль 2,5 кілаграмаў золата.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках