2 траўня 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хваляванні ў Нігеры: дэманстранты паляць хрысціянскія цэрквы

14
Хваляванні ў Нігеры: дэманстранты паляць хрысціянскія цэрквы

Хваляванні ў Ніамеі пачаліся падчас дэманстрацый пратэсту супраць публікацый карыкатур на прарока Мухамада ў выданні Charlie Hebdo.

Падчас хваляванняў мусульмане спалілі дзве царквы, паведамляе NEWSru Israel са спасылкай на AFP.

Паводле звестак Reuters, падчас сутыкненняў загінулі не менш за чатыры чалавекі. Паліцыянты ўжылі слёзатачывы газ. Дэманстранты падпалілі два патрульныя аўтамабілі перад галоўнай мячэццю Ніамея.

Раней з'явілася інфармацыя, што ўгневаны натоўп падпаліў сем хрысціянскіх цэркваў у горадзе. Паводле звестак крыніц агенцтва ў паліцыі, двое загінулых былі знойдзеныя ў адной з пацярпелых цэркваў.

У горадзе Зіндер днём раней натоўп разрабаваў дамы хрысціян, а таксама напаў на Французскі культурны цэнтр. Там падчас акцыі пратэсту загінулі па меншай меры 4 чалавекі, яшчэ 45 атрымалі раны, паведамляе ТАСС.

На фоне хваляванняў недзе 300 хрысціян было ўзята пад абарону вайскоўцаў у Зіндеры.

Дэманстрацыі пратэсту прайшлі таксама ў іншых былых французскіх калоніях, у тым ліку, у Малі, Сенегале і Маўрытаніі, а таксама ў былой французскай тэрыторыі Алжыры.

Мелі месца дэманстрацыі і ў іншых раёнах з мусульманскім насельніцтвам, у тым ліку, у сектары Газа, у Ерусаліме, і ў Пакістане.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках